МЗС КНР адказала на пытанні журналістаў з нагоды абвінавачванняў Міністэрства юстыцыі ЗША ў адрас кампаніі Huawei
  2019-01-29 16:08:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан у аўторак адказаў на пытанні журналістаў з нагоды абвінавачванняў Міністэрства юстыцыі ЗША ў дачыненні да кампаніі Huawei.

Міністэрства юстыцыі ЗША выступіла з абвінавачваннямі ў адрас кампаніі Huawei, адпаведных філіялаў і віцэ-старшыні праўлення кампаніі Мэн Ваньчжоу, заявіўшы аб планах накіраваць Канадзе запыт аб экстрадыцыі Мэн Ваньчжоу. Гэн Шуан адзначыў, што кітайскі бок надае вялікае значэнне запыту Мінюста ЗША ў дачыненні да Huawei, а таксама віцэ-старшыні праўлення і фінансавага дырэктара кампаніі Мэн Ваньчжоу. "Кітайскі ўрад нязменна патрабуе ад айчынных прадпрыемстваў выконваць заканадаўства пры вядзенні знешнеэканамічнага супрацоўніцтва, а таксама заклікае ўсе краіны ствараць для кітайскіх кампаній справядлівае, адэкватнае і недыскрымінацыйнае бізнес-асяроддзе. Амерыканскі бок на працягу пэўнага часу задзейнічаў дзяржаўныя сілы для ачарнення і барацьбы з канкрэтнымі кітайскімі прадпрыемствамі, спрабуючы знішчыць іх законны бізнэс, заявіў Гэн Шуан, падкрэсліўшы, што "за гэтым хаваюцца палітычныя намеры і маніпуляцыі". "Мы рашуча настойваем на тым, каб ЗША ставіліся да кітайскіх прадпрыемстваў аб'ектыўна і справядліва, -- канстатаваў ён. -- Кітай будзе рашуча абараняць законныя правы кітайскіх прадпрыемстваў".

Гэн Шуан адзначыў, што злоўжыванне ЗША і Канадай двухбаковым пагадненнем аб экстрадыцыі і прыняцце неабгрунтаваных мер прымусу супраць кітайскіх грамадзян сур'ёзна парушаюць іх правы. "Мы зноў заклікаем ЗША неадкладна адклікаць загад аб арышце Мэн Ваньчжоу і ўстрымацца ад афіцыйнага запыту аб экстрадыцыі, каб пазбегнуць далейшых памылковых дзеянняў", -- падкрэсліў чыноўнік кітайскага МЗС. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040