ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да венесуэльскай дзяржаўнай нафтавай кампаніі
  2019-01-29 16:09:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША ў панядзелак ўвялі санкцыі супраць венесуэльскай дзяржаўнай нафтавай кампаніі PDVSA, паведаміў Белы дом. "Санкцыі ў дачыненні да PDVSA заблакуюць актывы кампаніі на 7 мільярдаў долараў і могуць прывесці да таго, што выпушчаная выгада кампаніі складзе 11 мільярдаў долараў на працягу наступнага года", -- заявіў дарадца па нацыянальнай бяспецы ЗША Джон Болтан журналістам на штодзённым брыфінгу ў Белым доме. Вашынгтон абвясціў аб увядзенні новых санкцый праз некалькі дзён пасля таго, як прызнаў лідара апазіцыі Хуана Гуаіда "часовым прэзідэнтам" Венесуэлы, асудзіўшы таксама дзеючага прэзідэнта Нікаласа Мадура, які выйграў выбары ў мінулым годзе, набраўшы больш за дзве трэці галасоў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040