Кітай дапусціў рэйтынгавае агенцтва S &P Global Ratings да ўнутранага рынку
  2019-01-29 16:33:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дэпартамент кіравання бізнесам Народнага банка Кітая 28 студзеня апублікаваў паведамленне пра тое, што ён зацвердзіў стварэнне ў Пекіне дачыннага прадпрыемства S & P Credit Rating (China) Co ў поўнай уласнасці S & P Global Ratings.

У той жа дзень Дзяржаўная асацыяцыя інстытуцыйных інвестараў на фінансавым рынку (NAFMII) Кітая абвясціла, што прыме рэгістрацыю S & P Credit Rating (China) Co. на рынку міжбанкаўскіх аблігацый з мэтай рэйтынгавага пакрыцця ўнутранага рынку аблігацый мацерыковага Кітая.

Паводле паведамлення Народнага банка Кітая, у цяперашні час паскараецца інтэрнацыяналізацыя фінансавага рынку Кітая. З'яўленне міжнародных рэйтынгавых агенцтваў спрыяе задавальненню патрэбаў міжнародных інвестараў у дыверсіфікацыі актываў кітайскага юаня, а таксама паляпшэнню работы рэйтынгавай індустрыі Кітая. У будучыні Цэнтрабанк Кітая будзе падтрымліваць дзейнасць на кітайскім рынку іншых міжнародных рэйтынгавых агенцтваў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040