Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР падкрэсліў важнасць адміністрацыйнай рэформы
  2019-01-30 09:49:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Хань Чжэн падкрэсліў важнасць намаганняў па далейшай трансфармацыі ўрадавых функцый. "Варта сканцэнтравацца на тым, каб забяспечыць вырашальную ролю рынку ў размеркаванні рэсурсаў", -- заявіў Хань Чжэн падчас нарады каардынацыйнай групы Дзяржсавета па пытаннях трансфармацыі ўрадавых функцый і паляпшэння дзейнасці ўрада.

Хань Чжэн заклікаў прыкласці намаганні для вырашэння асноўных праблем прадпрыемстваў і насельніцтва, надаць прыярытэт ключавым галінам, паглыбіць рэформы і інавацыйныя метады рэгулявання дзеля ажыўлення рынку, дазволіць людзям адчуць перамены да лепшага і забяспечыць устойлівае, здаровае сацыяльнае і эканамічнае развіццё. Ён адзначыў, што прынятыя ў асобных раёнах краіны спробы рэфармавання механізму зацвярджэння будаўнічых праектаў былі прызнаны паспяховымі, і ў бягучым годзе гэты вопыт будзе распаўсюджаны на ўсю краіну. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040