Кітай у 2019 годзе выведзе на арбіту 10 навігацыйных спадарожнікаў сістэмы "Бэйдоу"
  2019-01-30 10:53:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай плануе сёлета вывесці на арбіту 10 спадарожнікаў падчас сямі асобных запускаў для фарміравання спадарожнікавай навігацыйнай сістэмы "Бэйдоу". Пра гэта паведаміла Кітайская карпарацыя аэракасмічнай навукі і тэхнікі / CASC /.

Гэтыя запускі дапамогуць да 2020 года сфарміраваць паўнавартасную глабальную сістэму "Бэйдоу", заявіў кіраўнік касмічнага дэпартамента CASC Шан Чжы падчас прэс-канферэнцыі, на якой была апублікаваная Сіняя кніга кітайскай аэракасмічнай навукова-тэхнічнай дзейнасці.

Паводле даных Сіняй кнігі, у 2018 годзе Кітай ажыццявіў запуск 18 спадарожнікаў сістэмы "Бэйдоу", тым самым сфарміраваў сістэму "Бэйдоу-3". Навігацыйная сістэма "Бэйдоу" ўжо пачала прадастаўляць глабальныя паслугі.

Будучы адным з важных дасягненняў палітыкі рэформаў і адкрытасці, сістэма "Бэйдоу" таксама шырока выкарыстоўваецца для развіцця кітайскай эканомікі.

Паводле даных Сіняй кнігі, больш за 6 тыс. рыбацкіх суднаў у правінцыі Чжэцзян / Усходні Кітай / ужо ўсталявалі сістэму назірання руху судоў "Бэйдоу", якая дазваляе палепшыць дакладнасць пазіцыянавання.

Каля 6,17 млн транспартных сродкаў, 35 тыс. сродкаў паштовай і кур'ерскай дастаўкі, а таксама 80 тыс. аўтобусаў у 36 найбуйнейшых гарадах абсталяваны і сумяшчальныя з сістэмай навігацыі "Бэйдоу". Сістэма таксама выкарыстоўваецца ў кітайскай грамадзянскай авіяцыі.

Кампанія China post абсталявала свае транспартныя сродкі 30 тыс. тэрміналаў навігацыйнай сістэмы "Бэйдоу" і падключыла іх да платформы інфармацыйнага кіравання на базе сістэмы. Кітайскі гігант інтэрнэт-камерцыі JD.com таксама абсталяваў 1500 сваіх транспартных сродкаў і 2000 кур'ераў разумнымі тэрміналамі "Бэйдоу", гаворыцца ў Сіняй кнізе.

Сістэма "Бэйдоу" шырока выкарыстоўваецца ў сельскагаспадарчым сектары Кітая. Сістэма аўтаматычнага кіравання сельскагаспадарчай тэхнікай была ўкаранёна па ўсёй краіне, у той час як платформа назірання за сельскай гаспадаркай, заснаваная на навігацыйнай сістэме, абслугоўвае больш за 50 тыс. сельскагаспадарчых машын і абсталявання.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040