У Кітаі паспяхова прайшла прамая трансляцыя ў VR праз сетку 5G
  2019-01-30 15:36:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак у Кітаі паспяхова пратэсціравалі прамую трансляцыю перадач з выкарыстаннем тэхналогій віртуальнай рэальнасці праз сетку 5G. Новая тэхналогія дазволіць тэлегледачам убачыць панараму залы чакання і двух месцаў правядзення навагодняга гала-канцэрта, які будзе паказаны напярэдадні Новага года па месячным календары.

Тэсціраванне вытворчасці і трансляцыі перадач у фармаце VR у рэальным часе праз сетку 5G было праведзена з мэтай выпрабавання адпаведных тэхналогій перад прамой трансляцыяй часткі гала-канцэрта, якая будзе весціся з Чанчуня правінцыі Цзілінь, гаворыцца ў заяве Кітайскай медыягрупы. Яна таксама заявіла, што мае намер вырабляць больш VR-праграм, звязаных з гала-канцэртам.

Навагодні гала-канцэрт, вытворчасцю і трансляцыяй якога займаецца Кітайская медыягрупа, з'яўляецца штогадовым мерапрыемствам, прымеркаваным да святкавання кітайскага Новага года і адной з самых папулярных тэлеперадач у кітайскіх тэлегледачоў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040