Лі Кэцян і прэм'ер-міністр Камбоджы Хун Сэн адкрылі Год культуры і турызму
  2019-01-31 10:11:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян і прэм'ер-міністр Камбоджы Хун Сэн абмяняліся віншавальнымі паведамленнямі з нагоды цырымоніі адкрыцця Кітайска-камбаджыйскага года культуры і турызму, якая прайшла ў Пнампені.

Лі Кэцян падкрэсліў, што Кітай і Камбоджа -- краіны з даўняй гісторыяй, багатай культурай і цудоўнай прыродай; яны выступаюць добрымі суседзямі, сябрамі, партнёрамі і брацкімі народамі. У сусветнавядомым археалагічным парку Ангкор можна ўбачыць фрэскі, якія сведчаць аб наяўнасці абменаў паміж Кітаем і Камбоджай яшчэ 1000 гадоў таму. Кітайска-камбаджыйскі год культуры і турызму -- магчымасць для абодвух бакоў стымуляваць культурныя і гуманітарныя абмены, а таксама сфарміраваць трывалы сацыяльны падмурак для стварэння супольнасці адзінага лёсу Кітая і Камбоджы.

У сваю чаргу, Хун Сэн адзначыў, што нішто не можа сцерці традыцыйнае сяброўства паміж Камбоджай і Кітаем, якіх звязвае блізкае і плённае супрацоўніцтва. Пачатак Года культуры і турызму спрыяе двухбаковай кааперацыі ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040