У сераду ў Пекіне ў Доме народных сходаў закрылася 8-я сесія Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў. Удзельнікі пасяджэння шляхам галасавання прынялі рашэнне аб прадстаўленні законапраекта аб замежных інвестыцыях на разгляд на 2-й сесіі УСНП 13-га склікання.
На пасяджэнні шляхам галасавання таксама было прынята рашэнне аб кадравых прызначэннях: намесніка старшыні Вярхоўнага народнага суда, генеральнага пракурора Ваеннай пракуратуры НВАК і інш.
У рабоце пасяджэння ўдзельнічалі 170 чалавек, што адпавядала кворуму. - Р -