Сі Цзіньпін правёў перамовы з эмірам Катара
  2019-02-01 11:16:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у чацвер у Доме народных сходаў у Пекіне правёў перамовы з эмірам Катара Тамімам бін Хамадам Аль Тані. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што кітайскі бок мае намер актывізаваць кантакты і паглыбляць палітычны ўзаемадавер з Катарам. Кітай падтрымлівае намаганні катарскага боку па пошуку шляху развіцця, які адпавядае рэаліям краіны, і ўхваляе прыхільнасць Катара палітыцы аднаго Кітая. Кітай таксама ўдзячны катарскаму боку за цвёрдую падтрымку ў пытаннях, якія тычацца карэнных інтарэсаў Кітая, сказаў Сі Цзіньпін.

Бакі павінны працягваць стыкоўку стратэгій развіцця, прыкладаць намаганні да сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху", прасоўвання двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі, інфраструктурнага будаўніцтва, асваення высокіх і новых тэхналогій, адзначыў Сі Цзіньпін. Бакам варта ўмацоўваць абмен вопытам і супрацоўніцтва ў міжнароднай барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам, актывізаваць гуманітарныя абмены і садзейнічаць супрацоўніцтву ў сферы турызму, культуры, спорту і СМІ, дадаў ён.

Сі Цзіньпін адзначыў, што рэгіянальнае супрацоўніцтва і стабільнасць у зоне Персідскага заліва з'яўляюцца важнай перадумовай для працвітання ў рэгіёне. Кітайскі бок гатовы працягваць адыгрываць канструктыўную ролю ў адпаведнасці з жаданнем краін Савета супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскага заліва.

Эмір Катара, назваўшы Катар і Кітай стратэгічнымі партнёрамі, адзначыў, што адносіны паміж дзвюма краінамі развіваюцца хуткімі тэмпамі. Катар прасякнуты ўпэўненасцю ў кітайскай эканоміцы і спадзяецца на развіццё супрацоўніцтва з Кітаем у галіне энергетыкі, навукі і тэхналогій, інфраструктурнага будаўніцтва, а таксама ў іншых сферах. Паводле яго слоў, Катар станоўча ацэньвае канструктыўную пазіцыю Кітая ў шматбаковых справах, пытаннях Блізкага Усходу і Персідскага заліва, а таксама мае намер умацоўваць кантакты і ўзаемадзеянне з Кітаем у барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040