Сі Цзіньпін сустрэўся з кіраўніком МАК Т. Бахам
  2019-02-01 11:27:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай мае намер правесці "бліскучыя" зімовыя Алімпійскія гульні-2022. Пра гэта старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў сёння на сустрэчы ў пекінскім Доме народных сходаў з прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта / МАК / Томасам Бахам.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што ўрад КНР цвёрда мае намер правесці "экалагічныя, інклюзіўныя, адкрытыя і пазбаўленыя карупцыі" Алімпійскія гульні. Падрыхтоўка да Алімпіяды праходзіць альбо дакладна па графіку, альбо з апярэджаннем графіка.

Кіраўнік КНР заявіў, што Кітай праяўляе нулявую памяркоўнасць да допінгу ў сферы спорту, і "мы павінны зрабіць зімовыя Алімпійскія гульні чыстымі і яснымі, як снег і лёд".

Сі Цзіньпін таксама выказаў удзячнасць Т. Баху за доўгатэрміновую падтрымку МАК развіцця спорту ў Кітаі, а таксама за ўклад арганізацыі ў справу міру ва ўсім свеце.

Т.Бах раней меў магчымасць агледзець шэраг алімпійскіх аб'ектаў у горадзе Чжанцзякоу / правінцыя Хэбэй, Паўночны Кітай / і раёне Яньцін Пекіна. Ён адзначыў, што быў уражаны эфектыўнасцю і дынамізмам, якія дэманструюцца Кітаем падчас падрыхтоўчай работы. Кіраўнік МАК заявіў, што задаволены працэсам супрацоўніцтва паміж арганізатарамі з кітайскага боку і МАК, і выказаў упэўненасць у тым, што Кітай правядзе бліскучую зімовую Алімпіяду.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040