Кітайскі зонд "Чан'э-4" выйшаў са спячага рэжыму пасля першай месячнай ночы
  2019-02-01 16:18:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасля доўгага "сну" у першую надзвычай халодную месяцовую ноч месяцаход і пасадачны модуль зонда "Чан'э-4" былі "пабуджаны" сонечнымі прамянямі, аб'явіла ў чацвер Кітайскае нацыянальнае касмічнае ўпраўленне / CNSA /.

Паводле паведамлення CNSA, пасадачны модуль прачнуўся а 20:39 у сераду, у той час як месяцаход "Юйту-2" / "Нефрытавы заяц-2" / прачнуўся каля 20:00 у аўторак. Апараты паспяхова правялі сваю першую месяцовую ноч пасля здзяйснення першай у свеце мяккай пасадкі на адваротным баку Месяца.

Кітайскі зонд "Чан'э-4", запушчаны 8 снежня 2018 года, здзейсніў пасадку 3 студзеня г.г. у кратары фон Кармана ў басейне Паўднёвага полюса Айткен на адваротным баку Месяца.

Месяцовы дзень на Зямлі роўны 14 дням, такая ж працягласць і ў месячнай ночы. Зонд "Чан'э-4" перайшоў у спячы рэжым з прыходам месячнай ночы з-за адсутнасці сонечнай энергіі.

Як стала вядома, пасадачны модуль і месяцаход аўтаматычна завяршылі спячы рэжым у адпаведнасці з кутом уздыму сонца і ключавыя інструменты на зондзе пачалі працаваць.

У цяперашні час месяцаход знаходзіцца прыкладна ў 18 метрах на паўночны захад ад пасадачнага модуля. Сувязь і перадача даных паміж наземным кіраваннем і зондам праз спадарожнік-рэтранслятар "Цюэцяа" ("Сарочын мост") стабільныя, паведамілі ў CNSA.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040