Дональд Трамп правёў сустрэчу з Лю Хэ
  2019-02-01 16:20:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у Белым доме сустрэўся з членам Палітбюро ЦК КПК, віцэ-прэм'ерам Дзяржсавета КНР, кіраўніком кітайскай дэлегацыі на кітайска-амерыканскім усебаковым эканамічным дыялогу Лю Хэ.

Лю Хэ перш за ўсё перадаў Д. Трампу пасланне старшыні КНР Сі Цзіньпіна. У пасланні Сі Цзіньпін адзначыў, што ў цяперашні час кітайска-амерыканскія адносіны знаходзяцца на ключавым этапе. "У снежні мінулага года ў Аргенціне я правёў паспяховую сустрэчу з прэзідэнтам ЗША, на якой мы дамовіліся сумесна прасоўваць развіццё кітайска-амерыканскіх адносін на аснове каардынацыі, супрацоўніцтва і стабільнасці. У адпаведнасці з дасягнутым намі кансенсусам, эканамічныя каманды дзвюх краін у апошні час разгарнулі кансультацыі і дамагліся пазітыўнага прагрэсу", -- указаў Сі Цзіньпін. Ён выказаў спадзяванне, што бакі на аснове ўзаемапавагі, узаемадзеяння і сумеснага выйгрышу працягнуць ісці насустрач адзін аднаму, умацуюць кансультацыі, прыкладуць намаганні для найхутчэйшага дасягнення ўзаемавыгаднага пагаднення, дадуць народам дзвюх краін і міжнароднай супольнасці пазітыўны сігнал, прасунуць здаровае развіццё кітайска-амерыканскіх адносін.

Лю Хэ адзначыў, што ў апошні час эканамічныя каманды дзвюх краін засяродзілі высілкі на рэалізацыі важнага кансенсусу, дасягнутага лідарамі Кітая і ЗША на сустрэчы ў Аргентыне. Бакі правялі адкрыты, канкрэтны і канструктыўны абмен меркаваннямі па гандлёвым балансе, трансферы тэхналогій, абароне інтэлектуальнай уласнасці і іншых пытаннях, што выклікаюць заклапочанасць Пекіна, дамагліся важнага прагрэсу на цяперашнім этапе, што заклала аснову для далейшых кансультацый. Бакі працягнуць цесныя кантакты, прыкладуць намаганні для дасягнення гандлёва-эканамічнага пагаднення, які адказвае інтарэсам дзвюх краін і іх народаў, на аснове ўзаемапавагі, роўнасці і ўзаемнай выгады.

Д. Трамп падзякаваў Сі Цзіньпіну за вуснае пасланне і папрасіў Лю Хэ перадаць старшыні КНР і яго жонцы Пэн Ліюань цёплае прывітанне ад яго і яго жонкі Меланіі Трамп, а таксама павіншаваў жыхароў Кітая з надыходзячым Святам вясны. Д.Трамп заявіў, што вельмі шануе добрыя адносіны з Сі Цзіньпінам, дадаўшы, што пад іх кіраўніцтвам амерыканска-кітайскія адносіны ўмацоўваюцца і развіваюцца. Ён выказаў спадзяванні на больш хуткае дасягненне пагаднення, дадаўшы, што гэта будзе мець вельмі важнае значэнне для дзвюх краін і ўсяго свету. У другой дэкадзе лютага прадстаўнік ЗША на гандлёвых перамовах Роберт Лайтхайзер і міністр фінансаў Стывен Мнучын прыбудуць у КНР на чале амерыканскай дэлегацыі для працягу кансультацый з кітайскім бокам, паведаміў Д.Трамп. Прэзідэнт выказаў спадзяванне на хуткае правядзенне новай сустрэчы з Сі Цзіньпінам і на тое, што бакі сумесна стануць сведкамі гістарычнага моманту дасягнення пагаднення па гандлёва-эканамічных пытаннях.

У сустрэчы прынялі ўдзел віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пэнс, дзяржсакратар Майкл Пампея, міністр фінансаў Стывен Мнучын і прадстаўнік ЗША на гандлёвых перамовах Роберт Лайтхайзер. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040