Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР заклікаў да якаснай рэалізацыі ініцыятывы "Пояс і шлях"
  2019-02-01 16:29:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Хань Чжэн у чацвер заклікаў актывізаваць намаганні для забеспячэння якаснай рэалізацыі ініцыятывы "Пояс і шлях".

Хань Чжэн, які з'яўляецца таксама членам Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, зрабіў гэтую заяву на пасяджэнні Кіруючай групы па будаўніцтве "Пояса і шляху".

Удзельнікі пасяджэння добрасумленна вывучылі важныя выказванні і ўказанні генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна адносна будаўніцтва "Пояса і шляху", разгледзелі адпаведныя дакументы, падсумавалі працу па рэалізацыі гэтай ініцыятывы ў 2018 годзе і намецілі прыярытэты работы на 2019 г..

Хань Чжэн адзначыў, што за перыяд, што прайшоў пасля вылучэння Сі Цзіньпінам ініцыятывы "Пояс і шлях", яна ператварылася з канцэпцыі ў дзеянне, з задумы ў рэальнасць. Прынцыпы сумесных кансультацый, будаўніцтва і карыстання атрымалі ўсеагульнае прызнанне краін, размешчаных уздоўж "Пояса і шляху".

Паводле яго слоў, будаўніцтва "Пояса і шляху" значна павысіла ступень адкрытасці Кітая знешняму свету і адлюстравала велізарныя перавагі кітайскага шляху развіцця, падкрэсліў ён.

Хань Чжэн лічыць неабходным ажыццяўленне важных выказванняў Сі Цзіньпіна, зробленых ім на сімпозіуме, прысвечаным пяцігоддзю рэалізацыі ініцыятывы "Пояс і шлях". Пры гэтым Хань Чжэн заклікаў сфакусіравацца на галоўных задачах і садзейнічаць якаснаму будаўніцтву "Пояса і шляху".

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета падкрэсліў неабходнасць эфектыўнага процідзеяння выклікам, якія з'явіліся ў сувязі са зменай знешніх умоў, правядзення ацэнкі і абгрунтавання важных праектаў у рамках будаўніцтва "Пояса і шляху" і прыкладання намаганняў для таго, каб такія праекты прынеслі вялікую карысць народам краін, дзе яны ажыццяўляюцца .

Хань Чжэн таксама заклікаў скаардынаваць намаганні для дбайнай падрыхтоўкі да Другога форуму высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "Пояса і шляху".

  

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040