Лі Кэцян накіраваў віншаванне з нагоды 65-й гадавіны "разбівання лёду" ў кітайска-брытанскіх гандлёвых адносінах
  2019-02-02 11:13:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян накіраваў віншавальнае пасланне на адрас мерапрыемства з нагоды 65-й гадавіны "разбівання лёду" ў кітайска-брытанскіх гандлёвых адносінах. Арганізатар мерапрыемств -- "Клуб 48 брытанскіх груп", створаны ў 1954 годзе прадстаўнікамі гандлёва-прамысловых колаў Вялікабрытаніі, якія парушылі эмбарга на гандаль з Кітаем. Яны атрымалі імя "ледаколы".

Кіраўнік кітайскага ўрада адзначыў у пасланні, што на працягу 60 з лішнім гадоў "Клуб 48 брытанскіх груп" прыклаў актыўныя намаганні па прасоўванні кітайска-брытанскіх гандлёва-эканамічных кантактаў і культурных абменаў, што надало імпульс працэсу адкрытасці і рэформаў Кітая, а таксама ўзаемадзеянню і ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву дзвюх краін.

Лі Кэцян даў высокую ацэнку "Клубу 48 брытанскіх груп" за прыкладзеныя высілкі па ўмацаванні кітайска-брытанскай дружбы, выказаўшы пры гэтым спадзяванне на працяг і распаўсюджванне духу "разбівання лёду" і ўнясенне большага ўкладу ва ўмацаванне дружбы паміж народамі дзвюх краін. "Кітай гатовы прыкладаць сумесныя з усімі грамадскімі коламі Вялікабрытаніі намаганні і на аснове ўзаемнай павагі і роўнага падыходу працягваць умацоўваць двухбаковыя адносіны і супрацоўніцтва, сумесна абараняць свабодны гандаль з мэтай рэалізацыі новага развіцця свету ў адкрытай і інклюзіўнай атмасферы", -- запэўніў кітайскі прэм'ер. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040