Кірмаш вакансій на борце кітайскага цягніка
  2019-02-03 15:55:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Аддзяленне пасажырскіх чыгуначных зносінаў Гуйян (прав. Гуйчжоу, Паўднёва-Заходні Кітай) сумесна з Федэрацыя прафсаюзаў прав. Гуйчжоу і іншымі ведамствамі разгарнулі адразу дзве кампаніі, накіраваныя на агітацыю выхадцаў з гэтых месцаў вяртацца на малую радзіму і ўладкоўвацца на працу там.

Мерапрыемствы, якія ладзяцца ўжо 3 гады запар, праходзяць прама ў вагонах цягніка K111 «Шанхай - Гуйчжоу», які з'яўляецца ў пэўным сэнсе сімвалам адтоку працоўнай сілы ў мегаполісы.

Адрозненне ад мінулых гадоў заключаецца ў тым, што на гэты раз замест простай раздачы ўлётак з інфармацыяй пра вакансіі арганізатары запрасілі на борт цягніка працаўнікоў кадравых аддзелаў прадпрыемстваў. Так што, у тэорыі, наём на новую працу можа адбыцца прама «на колах». Месцам правядзення кірмашу вакансій стаў пераабсталяваны пад гэтыя мэты вагон-рэстаран.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040