Навагодні гала-канцэрт Медыякарпарацыі Кітая дорыць радасць гледачам ва ўсім свеце
  2019-02-04 20:59:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

4 лютага роўна ў 20 гадзін вечара, напярэдадні Кітайскага новага года, па ўсіх тэле- і анлайн-каналах Медыякарпарацыі Кітая ў прамым эфіры пачаўся грандыёзны Навагодні гала-канцэрт, які таксама вядомы як «Чуньвань».

Канцэрт працягнецца больш за 4 гадзіны, у яго праграме вакальныя і харэаграфічныя нумары, фокусы і нумары цыркавога мастацтва, а таксама фрагменты традыцыйнай оперы і акрабатычныя нумары, камедыйныя скетчы і традыцыйныя жартоўныя дыялогі «сяншэн». Нумары гутарковага жанру прысвечаны актуальным праблемам сучаснага Кітая, распавядаюць аб простых людзях, аб іх жыцці і працы.

Цяперашні навагодні гала-канцэрт, тэма якога «Смела крочым у новую эпоху! Радасна сустрэнем Новы год», стаў першым такім мерапрыемствам пасля ўтварэння Медыякарпарацыі Кітая, якая аб'яднала тры найбуйнейшых тэлерадыёвяшчальных кампаніі КНР - Цэнтральнае тэлебачанне Кітая, Міжнароднае радыё Кітая і Цэнтральнае народнае радыё. Галоўная сцэна канцэрту па традыцыі знаходзіцца ў Пекіне. Акрамя гэтага, прамыя ўключэнні вядуцца з пляцоўкі ў Цзінганшане (прав. Цзянсі, Паўднёва-Усходні Кітай), з пляцоўкі 1-га Чанчуньскага аўтазавода і са студыі ў Шэньчжэне (прав. Гуандун, Паўднёвы Кітай).

Адметнай асаблівасцю цяперашняга гала-канцэрта сталі інавацыйныя тэхналогіі: звышвысокае раздзяленне адлюстравання 4К і фармат сувязі 5G. Канцэрт аб'яднаў тэхналагічныя навіны і сцэнічную крэатыўнасць, што азначае чарговую прыступку ў развіцці навагодніх гала-канцэртаў Кітая. У працэсе шматгадзіннага шоу ў прамым эфіры выкарыстаны самыя перадавыя тэхналогіі, такія як віртуальная рэальнасць (VR), дапоўненая рэальнасць (AR) і штучны інтэлект (AI).

У гэтым годзе гала-канцэрт транслюецца ў рэжыме рэальнага часу па ўсім свеце на розных парталах Медыякарпарацыі Кітая.

Пачынаючы з 1983 года, напярэдадні Свята вясны ў эфіры Цэнтральнага тэлебачання Кітая праходзіць штогадовы навагодні гала-канцэрт. Глядзець гала-канцэрт у Кітаі ўжо стала навагодняй традыцыяй.

-0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040