Навагодні гала-канцэрт у Кітаі паглядзелі больш за 1 млрд 173 мільёна чалавек
  2019-02-06 16:23:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле статыстычных даных, навагодні гала-канцэрт Медыякарпарацыі Кітая 2019 г. усталяваў новы рэкорд па маштабе прагляду. Святочны канцэрт трансліравалі адначасова 239 тэлеканалаў краіны, больш за тое, пры падтрымцы 218 замежных партнёраў ажыццяўлялася трансляцыя канцэрту ў 162 краінах і рэгіёнах свету. У момант трансляцыі агульны аб'ём аўдыторыі гледачоў, што глядзелі канцэрт па тэлевізары, пры дапамозе камп'ютара, сацыяльных медыя і іншых прылад, склаў 1 млрд 173 мільёна чалавек. Гэта на 4,2 млн чалавек больш, чым у мінулым годзе.

Статыстычныя даныя паказваюць, што прыкладна 96,98% гледачоў далі станоўчую ацэнку навагодняму канцэрту, і канцэрт 2019 года стаў адным з лепшых за апошнія гады.

Большасць гледачоў глядзелі навагодні гала-канцэрт праз мабільныя тэрміналы. Пры гэтым варта адзначыць, што традыцыйна шмат людзей глядзелі канцэрт у Інтэрнэце. Медыякарпарацыя Кітая пры вядзенні трансляцыі з тэхнічнага пункту цалкам задаволіла запыты патрабавальнай інтэрнэт-аўдыторыі.

Быў усталяваны новы рэкорд па колькасці гледачоў, якія прынялі ўдзел у інтэрактыўных мерапрыемствах гала-канцэрта. Да 4 лютага ў інтэрактыўным праекце пад назвай «Яшчэ адзін шчаслівы год» у сетцы «Байду», праз спецыяльнае мабільнае прыкладанне, прынялі ўдзел 20,8 млрд раз карыстальнікі з розных краін. А колькасць праглядаў праз відэасэрвіс «Доўінь», які дапамог гледачам перадаць віншаванні ў фармаце кароткіх відэаролікаў, склала 24,7 млрд раз, пры гэтым звыш 3,37 мільёна чалавек здымалі відэаролікі навагодняга гала-канцэрта пры дапамозе сэрвісу «Доўінь».

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040