Тыбетцы далучыліся да святкавання Новага года ў Кітаі
  2019-02-06 16:26:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Жыхары Тыбета правялі панядзелак у падрыхтоўках да святкавання Ласара - тыбецкага Новага года, які сёлета супадае з Новым годам па месяцовым календары.

Раніцай 60-гадовая Церынгцо з горада Лхаса, адміністрацыйнага цэнтра Тыбецкага аўтаномнага раёна на паўднёвым захадзе Кітая, раздала сваім дамачадцам заданні: адным было даручана адправіцца за пакупкамі, іншым - навесці парадак, трэцім - упрыгожыць дом.

Напярэдадні Ласара, які адзначаецца па тыбецкім календары, сёлета выпаў на 4 лютага. Яго святкаванне традыцыйна ўключае рэлігійныя рытуалы, доўгія малітвы, конныя скокі, сямейныя сустрэчы і застолле.

У павеце Шуанху, размешчаным на вышыні 5000 м над узроўнем мора, у 1000 км ад Лхасы, 20 чыноўнікаў падрыхтавалі святочную вячэру ў тыбецкай вугальнай печы.

"Чыноўнікі тыбецкай і ханьскай нацыянальнасцяў учора ўвечары разам паглядзелі тыбецкі навагодні канцэрт і пакаштавалі традыцыйную страву, якая нагадвае пельмені. Сёння мы зноў сабраліся, каб паглядзець святочны канцэрт, прысвечаны Новаму году па месяцовым календары, і сустрэць свята", - сказаў намеснік сакратара павятовага парткама Сун Чаа.

Ля падножжа гары Кайлас, якая лічыцца адным з самых святых месцаў для будыстаў, пастухі ў акрузе Нгары зноў сабраліся са сваякамі і сябрамі, нягледзячы на тое што яны адзначылі уласны Новы год месяц таму.

"Наша вёска пазбавілася ад беднасці ў 2017 годзе. Але мясцовыя жыхары працягнуць старанна працаваць, каб жыць яшчэ лепш у новым годзе", - сказаў кіраўнік адміністрацыі вёскі Ганша Джыгме Доржы ў Нгары.

Рэлігійныя службы, якія доўжыліся некалькі дзён у манастыры Чампа Лінг у акрузе Чамдо ў 1200 км ад Лхасы, скончыліся. Да манаха Цензіна напярэдадні Новага года прыехалі бацькі з Лхасы.

"Будучы манахам, я ўдзячны Богу за тое, што магу сустрэць свята з сям'ёй. Я жадаю Тыбету яркай будучыні", - сказаў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040