Аб'ём уязнога турпотоку ў Кітай за 2018 год захаваў стабільны рост
  2019-02-06 16:28:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Аб'ём уязнога турыстычнага патоку ў Кітай за 2018 год захаваў стабільны рост, павялічыўшыся ў параўнанні з 2017 годам на 1,2 % да 141 млн уязных турыстаў, вынікае з даных Міністэрства культуры і турызму / МКТ / КНР.

Пры гэтым, як паведамілі ў міністэрстве, уязны турызм прынёс турыстычнай галіне даход у 127,1 млрд. долараў, што на 3 % больш за паказчык за 2017 года.

Пазнаёміўшы з гэтымі данымі на нядаўняй прэс-канферэнцыі, міністэрства адзначыла, што па меры росту культурнага спажывання ў Кітаі адзначаецца павелічэнне выдаткаў грамадзян на паслугі ў галіне адукацыі, культуры і забаў.

Кітайцы сталі больш траціць на культурныя і турысцкія тавары і паслугі, што становіцца новым пунктам эканамічнага росту ў Кітаі, адзначаюць эксперты міністэрства.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040