Кітай выказаў рашучы пратэст у сувязі з візітам Модзі ў раён на ўсходнім участку кітайска-індыйскай мяжы
  2019-02-10 16:03:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства замежных спраў КНР у суботу выказала рашучы пратэст у сувязі з візітам прэм'ер-міністра Індыі Нарэндры Модзі ў раён на ўсходнім участку кітайска-індыйскай мяжы.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Хуа Чуньін выступіла з заявай, каментуючы паведамленні пра візіт Модзі ў "Аруначал-Прадэш": "Пазіцыя Кітая па кітайска-індыйскім памежным пытанні з'яўляецца паслядоўнай і выразнай". Хуа Чуньін падкрэсліла, што кітайскі ўрад ніколі не прызнаваў "Аруначал-Прадэш".

Настойліва папрасіўшы індыйскі бок улічваць агульныя інтарэсы дзвюх краін, Хуа Чуньін заклікала суседнюю краіну паважаць інтарэсы і заклапочанасці кітайскага боку, шанаваць паляпшэнне двухбаковых адносін і ўстрымацца ад "любых дзеянняў, якія могуць прывесці да эскалацыі спрэчак або ўскладнення памежнага пытання".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040