У шосты дзень канікул з нагоды свята Вясны на дарогах Кітая захоўваецца шчыльны рух
  2019-02-10 19:43:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як паведаміла ўпраўленне па справах транспарту Міністэрства грамадскай бяспекі КНР, сёння, у шосты дзень агульнанацыянальных канікул з нагоды свята, на дарогах краіны захоўваецца шчыльны рух у сувязі з масавым вяртаннем да месца пастаяннага знаходжання пасля святаў, паток аўтатранспарту на высакахуткасных дарогах прыкметна павялічыўся ў параўнанні з папярэднім днём.

Днём 9 лютага на некаторых участках дарог, якія вядуць да найбуйнейшых гарадоў у рэгіёнах Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй, дэльты Янцзы, дэльты Чжуцзян і некаторых іншых, былі адзначаны чэргі і цяжкасці руху. Упраўленне транспарту ўзмацніла працу па рэгуляванні транспартнага патоку і забеспячэнні бесперашкоднага і бяспечнага руху.

Па стане на 17:00 на агульнанацыянальных высакахуткасных дарогах і дарогах, прылеглых да асноўных турыстычных мясцін, захоўваецца стабільны і ўпарадкаваны рух транспарту, да гэтага часу не было адзначана буйных затораў і не было зафіксавана ні аднаго буйнога дарожна-транспартнага здарэння з колькасцю загінуўшых пяць і больш чалавек.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040