У Эфіопіі адкрыўся 32-гі саміт Афрыканскага саюза
  2019-02-11 10:09:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У штаб-кватэры Афрыканскага саюза ў сталіцы Эфіопіі сёння адбылося адкрыццё 32-га саміту кіраўнікоў краін і ўрадаў дзяржаў АС, на якім будуць абмяркоўвацца пытанні бежанцаў і вымушаных перасяленцаў. Старшыня камісіі Афрыканскага саюза Муса Факі Махамат на цырымоніі адкрыцця саміту заявіў, што на Афрыканскім кантыненце па-ранейшаму дастаткова сур'ёзна стаіць праблема пазбаўленых прытулку людзей. Краіны Афрыкі павінны працягваць адыгрываць ролю гуманітарных структур.

На цырымоніі адкрыцця прэзідэнт Егіпта А.Ф.ас-Сісі прыняў старшынства ў АС, якое перайшло ад прэзідэнта Руанды Поля Кагамэ, і будзе выконваць абавязкі старшыні Афрыканскага саюза на працягу года. Ён заявіў, што краіны АС працягнуць гуртавацца для рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і вырашаць пытанні ліквідацыі беднасці, прафілактыкі захворванняў, паляпшэння адукацыі, барацьбы з кліматычнымі зменамі, праблемы бежанцаў. Ён высока ацаніў поспехі АС у заахвочванні эканамічнага росту Афрыкі, паляпшэнні дабрабыту грамадства, пашырэнні магчымасцей жанчын і моладзі.

Бягучы саміт праходзіць пад лозунгам "Бежанцы, якія вярнуліся, і вымушаныя перасяленцы: да доўгатэрміновага вырашэння праблемы вымушанага перамяшчэння ў Афрыцы". Пасяджэнне Камітэта пастаянных прадстаўнікоў пры АС адбылося 15-16 студзеня, пасяджэнне Выканаўчага савета -- 7-8 лютага, а сустрэча лідараў краін-членаў АС праходзіць зараз.

Саміт АС з'яўляецца вышэйшым органам Афрыканскага саюза і праводзіцца два разы на год.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040