Даходы ад унутранага турызму ў Кітаі за дні Свята вясны склалі 513,9 млрд юаняў
  2019-02-11 15:26:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Даходы ад унутранага турызму ў Кітаі за дні свята Вясны склалі 513,9 млрд юаняў, што на 8,2% перасягнула паказчык аналагічнага перыяду мінулага года. Пра гэта сведчаць даныя Міністэрства культуры і турызму КНР. Паводле гэтых даных, падчас святочных канікул было здзейснена 415 млн паездак па краіне.

Паводле апытання, праведзенага міністэрствам, вандроўнікі аддавалі перавагу традыцыйным культурным мерапрыемствам -- каля 40 працэнтаў турыстаў падчас сваіх паездак наведвалі музеі.

За час свята Вясны ў мінулым годзе было здзейснена 386 млн унутраных паездак, даходы ад якіх склалі 475 млрд юаняў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040