Аб'ём пасажырскіх перавозак па чыгунцы ў Кітаі падчас навагодніх канікул дасягнуў 60,3 млн чалавек-разоў

  2019-02-12 10:49:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

За сем дзён тыднёвых канікул з нагоды Новага года па месячным календары аб'ём пасажырскіх перавозак па чыгунцы дасягнуў 60,3 млн чалавек-разоў. Пра гэта паведамілі ў Кітайскай чыгуначнай карпарацыі.

У нядзелю па ўсёй краіне было здзейснена 12,646 млн паездак на чыгуначным транспарце. У прыватнасці, аб'ём пасажырскіх перавозак па чыгунках, якія знаходзяцца пад кіраваннем Уханьскага падраздзялення КЧК, склаў 877 тыс. чалавек-разоў, Шанхайскага -- 1,977 млн, Гуанчжоўскага -- 1,821 млн, Чэндускага -- 1,221 млн пасажыраў.

Для задавальнення попыту на паслугі чыгуначнага транспарту пасля навагодніх канікул па ўсёй краіне будзе дадаткова задзейнічаны 1150 саставаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040