Сі Цзіньпін падпісаў указ аб абнародаванні правілаў нагляду за ваеннай падрыхтоўкай
  2019-02-12 11:09:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР і Цэнтральнага ваеннага савета Сі Цзіньпін падпісаў указ аб апублікаванні першых у Кітаі пробных правілаў нагляду за ваеннай падрыхтоўкай. Правілы, якія ўступаюць у сілу 1 сакавіка 2019 года, накіраваны на паляпшэнне баявой гатоўнасці Народна-вызваленчай арміі Кітая.

У правілах сфармуляваны меры па выпраўленні метадаў, якія не адпавядаюць патрабаванням сучасных баявых дзеянняў. Таксама ўдакладняюцца крытэрыі для выяўлення злоўжыванняў і дысцыплінарных парушэнняў падчас ваеннай падрыхтоўкі. Правілы выразна вызначаюць адказнасць, паўнамоцтвы і прыярытэты нагляду за ваеннай падрыхтоўкай, рэгламентуюць метады і працэдуры гэтай працы.

Чакаецца, што правілы ўзмоцняць стратэгічную ролю ваеннай падрыхтоўкі ў новых абставінах, умацуюць упраўленне ваеннай падрыхтоўкай і паглыбяць ваенную падрыхтоўку ў баявых умовах. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040