Кітайскі дыпламат заклікаў міжнародную супольнасць сумесна пераадолець пагрозы тэрарызму
  2019-02-13 10:16:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік пастаяннага прадстаўніка КНР у ААН У Хайтаа ў панядзелак на адкрытым пасяджэнні Савета Бяспекі ААН заклікаў міжнародную супольнасць умацаваць практычнае супрацоўніцтва і сумесна процідзейнічаць пагрозам тэрарызму. Паводле яго слоў, тэрарызм з'яўляецца агульным ворагам чалавецтва, і ніводная краіна не можа змагацца з ім паасобку. Міжнародная супольнасць у сваіх антытэрарыстычных намаганнях павінна выконваць мэты і прынцыпы Статута ААН, паважаць суверэнітэт адпаведных краін і адказнасць антытэрарыстычных органаў дзяржаў-членаў, у поўнай меры выкарыстаць вядучую ролю ААН і СБ, усебакова ператвараць у жыццё адпаведныя рэзалюцыі СБ і Глабальную контртэрарыстычную стратэгію ААН.

У Хайтаа заклікаў працаваць над знішчэннем карэнных прычын тэрарызму. Міжнародная супольнасць павінна дапамагчы дзяржавам-членам ААН ажыццявіць сацыяльна-эканамічнае развіццё, прасунуць палітычнае ўрэгуляванне вострых пытанняў, прыкласці намаганні для будаўніцтва міжнародных адносін новага тыпу, садзейнічаць раўнапраўнаму дыялогу і гарманічнаму суіснаванню розных культур і рэлігій, заявіў ён. Нельга ўвязваць тэрарызм з пэўнымі краінамі, народамі і рэлігіямі, адзначыў дыпламат. Ён падкрэсліў, што варта аказаць дапамогу краінам, якія развіваюцца, умацаваць развіццё здольнасцей дзяржаў-членаў ААН па барацьбе з тэрарызмам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040