Кампанія Huawei займае трэцяе месца ў свеце па аб'ёме закупак чыпаў
  2019-02-14 16:09:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская кампанія Huawei у 2018 годзе стала трэцім найбуйнейшым закупшчыкам паўправаднікоў пасля Samsung і Apple. Пра гэта ў сераду паведаміла газета "Чайна Дэйлі".

Кітайская тэхналагічная кампанія ў мінулым годзе выдаткавала больш за 21 млрд. долараў на набыццё паўправадніковых чыпаў, што склала 4,4% ад агульнасусветнага рынку. Huawei павялічыла выдаткі на чыпы на 45,2%, апярэдзіўшы Dell і Lenovo Group. Тры іншыя кітайскія кампаніі -- Lenovo, BBK Electronic і Xiaomi таксама ўвайшлі ў топ-10 пакупнікоў паўправаднікоў ў 2018 годзе.

Выдаткі дзесяці найбуйнейшых пакупнікоў паўправаднікоў значна выраслі, іх доля на глабальным рынку паўправаднікоў у 2018 годзе дасягнула 40,2%. Што датычыцца продажаў смартфонаў, Huawei умацавала свае лідзіруючыя пазіцыі. У чацвёртым квартале мінулага года кампанія паставіла на ўнутраны рынак 30 млн смартфонаў, што на 23,3% больш у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года. Пастаўкі смартфонаў Apple на кітайскі рынак за гэты перыяд знізіліся прыкладна на 20%. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040