Кітайскі зонд "Чан'э-4" зноў "заснуў"
  2019-02-14 16:11:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасадачны модуль і ровер кітайскага зонда "Чан'э-4", якія даследавалі адваротны бок натуральнага спадарожніка нашай планеты ў перыяд Новага года па традыцыйным календары, увайшлі ў спячы рэжым, каб перачакаць месячную ноч. Пра гэта паведамілі ў Кітайскім цэнтры па даследаванні Месяца і далёкага Космасу.

Пасадачны модуль і ровер "Юйту-2" пагрузіліся ў сон у панядзелак у 19:00 і 19:30 адпаведна і павінны "прачнуцца" 28 лютага і 1 сакавіка. Паводле паведамлення цэнтра, касмічны зонд "Чан'э-4", а таксама яго карысныя нагрузкі, уключаючы інфрачырвоны спектрометр і дэтэктар нейтроннага выпраменьвання, працавалі ў штатным рэжыме. Пры гэтым ровер "Юйту-2" праехаў 120 метраў па паверхні Месяца, перасягнуўшы свайго папярэдніка. Першы кітайскі месяцаход "Юйту" пакінуў след на паверхні спадарожніка Зямлі ў канцы 2013 года. Яго прабег склаў 114,8 метра.

У пасадачным модулі зонда ўсталяваны радыеізатопная крыніца цяпла, распрацаваная сумесна з расійскімі інжынерамі. Сістэма прызначана для забеспячэння нармальнага стану апарата ў месячную ноч, калі мінімальная тэмпература дасягае 180 градусаў ніжэй за нуль, і доўжыцца прыкладна 14 зямных дзён. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040