"Блукаючая Зямля" павінна стаць самым касавым фантастычным фільмам у Кітаі
  2019-02-14 16:35:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Блукаючая Зямля" павінна стаць самым касавым навукова-фантастычным фільмам у Кітаі, паведаміла інфармацыйная сетка даных пра кітайскае кіно. За пяць дзён з моманту выхаду на шырокі экран стужка сабрала ў пракаце больш за два млрд юаняў. Такім чынам, айчынны блокбастар перасягнуў амерыканскі баявік "Трансформеры: Эпоха вынішчэння", чые касавыя зборы ў Кітаі па выніках 2014 года склалі 1,97 млрд юаняў, нагадалі эксперты. "Блукаючая Зямля" таксама ўзначальвае спіс касавых лідараў бягучага года. Паводле даных сайта Entgroup.cn, кінастужка абыйшла амерыканскі фільм "Аквамэн", які выйшаў у шырокі пракат у краіне ў канцы мінулага года.

"Блукаючая Зямля" рэжысёра Го Фаня распавядае пра намаганні чалавецтва па выратаванні нашай планеты. Паводле сюжэта фільма, у найбліжэйшай будучыні становіцца вядома, што Сонца хутка згасне, і Сонечная сістэма будзе разбурана. У сувязі з гэтым чалавецтва запускае маштабны праект пад назвай "Блукаючая Зямля", мэта якога заключаецца ў зруху Зямлі пры дапамозе тэхнічных прыстасаванняў для пошуку новага прытулку.

Падчас мінулых канікул з нагоды свята Вясны фантастыка карысталася асаблівай папулярнасцю на кітайскім кінарынку. 5 лютага на экраны краіны выйшла адразу восем карцін. У прыватнасці, дзве стужкі, "Блукаючая Зямля" і "Вар'ят прышэлец", былі зняты па матывах аповесцей кітайскага пісьменніка-фантаста, лаўрэата некалькіх самых прэстыжных кітайскіх і амерыканскіх прэмій у галіне навуковай фантастыкі Лю Цысіня. Намеснік старшыні Кітайскай асацыяцыі кінематаграфістаў прафесар Шы Чуань лічыць, што фільм рэжысёра Го Фаня па касавых зборах хутка перагоніць амерыканскі фільм "Мсціўцы: Вайна бясконцасці", які ў мінулым годзе зарабіў у Кітаі больш за 2,4 млрд юаняў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040