«Авангард новай эпохі»: Новыя пейзажы заснежаных вяршыняў Тыбета
  2019-02-15 16:37:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2013 годзе падчас «Двух сесій» у дыскусіях з дэлегатамі Тыбета Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што кадры і этнічныя групы аўтаномнага раёна, скарыстаўшыся гістарычнай магчымасцю і развіваючы «стары тыбецкі дух», будуць няўхільна прытрымлівацца шляху развіцця з кітайскай спецыфікай і адначасова – са спецыфікай тыбецкай.

На працягу шасці гадоў пасля выступлення генсека ў Тыбецкім аўтаномным раёне, выконваючы загады цэнтральнага ўрада, паляпшалі жыццё народа і гранічна хутка развівалі рэгіянальную эканоміку.

Жыхары вёскі Тама на ўскраіне Лхасы адзначылі, наколькі імкліва паляпшалася іх жыццё ў апошнія два гады: у 2017 годзе апошнія 26 бедных сем'яў былі выведзены з-за рысы беднасці, у 2018 годзе 997 сем'яў пераехалі ў шматпавярховыя дамы. Гадавы даход на душу насельніцтва перавысіў 20 тыс. юаняў.

Першы сакратар аддзялення кампартыі тыбецкай вёскі Тама Гэсан Чжога: «Раней мы пілі ваду з калодзежаў, а цяпер пітная вада прыходзіць праз вадаправод. У кожнай сям'і ёсць ацяпленне і газазабеспячэнне. На ўездзе ў вёску пабудавалі пачатковую школу, а таксама нашу сельскую бальніцу».

9 сакавіка 2013 года на першай сесіі УСНП 12-га склікання падчас дыскусій з тыбецкімі дэлегатамі Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Тыбет павінен прыкласці намаганні ў забеспячэнні і паляпшэнні жыцця народа, умацаванні і развіцці нацыянальнай згуртаванасці. Яго выступленне добра ўрэзаўся ў памяць Гэсан Чжога. З таго часу разам з аднавяскоўцамі яна ўзялася за справу, і ўжо неўзабаве быў рэалізаваны шэраг праектаў: ахова спадчыны ў старых населеных пунктах, правядзенне ацяплення, газазабеспячэння і г.д.

Каб дасягнуць заяўленай дзяржавай мэты – пабудаваць сярэднезаможнае грамадства да 2020 года – у Тыбеце ў 2017 годзе было запушчана будаўніцтва 628 пагранічных паселішчаў «сярэднезаможнага жыцця», да 2020 года ў гэты праект будзе ўкладзена больш за 30 млрд юаняў.

Ля паўднёвага падножжа Гімалаяў ёсць вёска Лацзяа, якую тры месяцы таму рэканструявалі. Цяпер, пры дапамозе адміністрацый розных узроўняў, сяляне гатовы павысіць свой заробак. Упор будзе зроблены на бамбукавае пляценне, вырошчванне лекавых траў, грыбоў муэр і агародніны.

Начальнік камітэта ўпраўлення вёскі Лацзяа Чжаси Санчжу: «Мы пабудавалі некалькі цяпліц для вырошчвання агародніны, потым мы прададзім ураджай у гарадах. З 2019 года кожная сям'я будзе атрымліваць прыбытак ад гэтага сумеснага прадпрыемства».

З 2016 года ў Тыбеце рэалізавана 2200 праектаў дапамогі маламаёмасным. З дапамогай стварэння прадпрыемстваў, арганізацый эканамічнага супрацоўніцтва сялян і жывёлаводаў 201 тыс. чалавек ужо палепшылі свой дабрабыт.

Інфармацыйныя навучальныя сістэмы, такія як «класы будучыні», класы запісу і вяшчання, платформа разумнага кіравання, анлайн-праверка экзаменаў усё часцей выкарыстоўваюцца ў пачатковай і сярэдняй адукацыі ў Тыбеце.

Намеснік дырэктара пачатковай школы горада Чанда ў Тыбеце Са Юі: «Сродкі інфармацыйнага навучання цалкам асвоены нашай школай. Сёння мы далёкія ад навучання шляхам мелу і дошкі. Цяпер фатаграфіі, відэа і музыка, якія не маглі быць паказаны праз падручнікі, даступныя вучням».

У апошнія гады ў Тыбеце надаюць увагу і абароне экалагічнага асяроддзя. Пасля свята Вясны работнікі ўпраўлення па абароне экалогіі і навакольнага асяроддзя пачалі распрацоўваць «Тры лініі і адзін спіс»: чырвоная лінія экалагічнай абароны, верхняя мяжа выкарыстання рэсурсаў, мінімальна-дапушчальная лінія якасці навакольнага асяроддзя і «чорны спіс» доступу да прыродных рэсурсаў.

Начальнік упраўлення па абароне экалогіі і навакольнага асяроддзя Тыбецкага аўтаномнага раёна Ло Цзе: «Неабходна засяродзіцца на прафілактыцы і папярэджанні забруджвання, пабудаваць прыгожы Тыбет і экалагічнае плато цывілізацыі, забяспечыць паляпшэнне навакольнага асяроддзя, паглыбіць высакаякаснае развіццё».

У мінулым годзе Тыбет у агульным уклаў 10,7 млрд юаняў у справу абароны экалогіі. У рэгіёне на сёння налічваецца 666,7 тыс. працоўных месцаў, звязаных з аховай прыроды. Штогадовая субсідыя на душу насельніцтва павялічылася з 3000 да 3500 юаняў, што забяспечыла эфектыўнае ўзаемадзеянне паміж абаронай навакольнага асяроддзя і даходамі мясцовых жыхароў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040