Стваральнікі кітайскага квантавага спадарожніка «Мо-Цзы» атрымалі амерыканскую навуковую прэмію
  2019-02-15 17:30:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Квантавы спадарожнік «Мо-Цзы», створаны ў КНР, стаў сенсацыяй 14 лютага на гадавым сходзе Амерыканскай асацыяцый садзейнічання развіццю навукі. Яго стваральнікі ўдастоены прэміі імя Ньюкамба Кліўленда за фарміраванне магчымасцей для развіцця ў будучыні камунікацыйных сетак бяспекі.

У пачатку 2017 года навукова-даследчая каманда на чале з прафесарам Кітайскага навукова-тэхнічнага універсітэта Пань Цзяньвэем, выкарыстоўваючы свой спадарожнік, першай паспяхова ажыццявіла перадачу заблытаных фатонаў на адлегласць звыш 1000 км. Вынікі былі апублікаваны ў амерыканскім часопісе "Навука" ў чэрвені таго ж года. А ў мінулым студзені Амерыканская асацыяцыя садзейнічання развіццю навукі, адабраўшы найлепшую з больш за сто выдатных навуковых прац, абвясціла даследаванне кітайскіх навукоўцаў па квантавых камунікацыях самым годным прэміі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040