19 лютага Медыякарпарацыя Кітая правядзе гала-канцэрт у гонар Свята ліхтароў
  2019-02-19 10:50:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

18 лютага афіцыйна прадстаўлена праграма гала-канцэрта Медыякарпарацыі Кітая, прысвечанага Святу ліхтароў. У праграму гала-канцэрта ўключаны вакальныя, харэаграфічныя, оперныя і іншыя выступленні, камедыйныя шоў, а таксама забаўляльныя нумары.

Камедыйныя шоў стануць будуць «цвіком» праграмы, паколькі ў іх будуць закрануты самыя надзённыя праблемы і актуальныя моманты жыцця народа. У вакальных і харэаграфічных нумарах прымуць удзел заслужаныя артысты старэйшага пакалення і маладыя таленты, якія сёння знаходзяцца на піку папулярнасці. Для ўдзелу ў гала-канцэрце ў гонар Свята ліхтароў запрошаны майстры народнага фальклору, спадчыннікі і захавальнікі традыцый нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Свята ліхтароў – гэта не толькі час, калі ўся сям'я збіраецца разам, але і дзень, калі маладыя сустракаюць сваё каханне. У старажытнасці ў Кітаі маладым дзяўчатам не дазвалялася ў адзіночку выходзіць з дому. І толькі ў гэты дзень яны выходзілі, каб паглядзець на ліхтарыкі і адчуць радасную атмасферу. У святле святочных ліхтарыкаў самотныя сэрцы знаходзілі свае палоўкі.

Свята ліхтароў адзначаецца ў 15-ы дзень 1-га месяца па месячным календары і азначае сабой заканчэнне Свята вясны. Звычай запальваць у гэты дзень маляўнічыя ліхтары ля ўваходу ў дом і на вуліцах сыходзіць каранямі ў глыбокае мінулае. Менавіта ў гэты дзень на пасад узышоў імператар Вэньдзі дынастыі Заходняя Хань і загадаў паўсюль запаліць чырвоныя ліхтары. Пазней гэта ператварылася ў традыцыю.

У дзень Свята ліхтароў ядуць «юаньсяа» -- салодкія клёцкамі. У якасці начынкі выкарыстоўваюць кунжут, фасолю, фінікі, шакалад. На Свята ліхтароў таксама ладзяць фальклорныя прадстаўленні. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040