Кітай паставіў мэты развіцця для рэгіёна "Вялікага заліва"
  2019-02-19 10:54:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай у панядзелак апублікаваў план развіцця рэгіёна "Вялікага заліва" Гуандун-Сянган-Аамэнь. Да 2022 года павінна быць у асноўным сфарміравана базавая структура міжнароднага першакласнага раёна заліва і гарадскога кластара сусветнага класа, які будзе дынамічным і высока інавацыйным з аптымізаванай вытворчай структурай, з прыемным экалагічным асяроддзем, гаворыцца ў плане развіцця рэгіёна.

Гэты план з'яўляецца важным праграмным дакументам, ён ахоплівае перыяд з бягучага моманту да 2022 года ў бліжэйшай перспектыве і распаўсюджваецца да 2035 года ў доўгатэрміновай перспектыве. У плане гаворыцца, што да 2022 года неабходна істотна ўмацаваць сукупную сілу рэгіёна, паглыбіць і пашырыць супрацоўніцтва паміж правінцыяй Гуандун, Сянганам і Аамэнем, а таксама павялічыць унутраныя рухальныя сілы для яго развіцця.

Згодна з планам, да 2035 года ў рэгіёне "Вялікага заліва" павінны быць сфарміраваны эканамічная сістэма і мадэль развіцця, якія галоўным чынам заснаваны на інавацыях, у той жа час эканамічная і тэхналагічная сіла рэгіёна павінна значна павялічыцца, а яго міжнародная канкурэнтаздольнасць і ўплыў – яшчэ больш узмацніцца. Згодна з дакументам, рынкі ў рэгіёне павінны быць у асноўным у высокай ступені звязаны, забяспечана эфектыўнае і дзейснае перасоўванне розных рэсурсаў і фактараў вытворчасці, палепшана ўзгодненасць рэгіянальнага развіцця, а ўплыў на суседнія рэгіёны -- яшчэ больш узмоцнены. Адначасова з гэтым узровень рацыянальнага і эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў павінен быць значна падвышаны, навакольнае асяроддзе павінна быць эфектыўна абаронена, а рэгіён заліва сусветнага першакласнага ўзроўню з пункту гледжання пражывання, працаўладкавання і турызму павінен быць развіты ў поўнай меры. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040