Д. Трамп заявіў, што ён "асабліва не спяшаецца" ў пытанні дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава
  2019-02-20 17:05:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у аўторак, што ён і прэзідэнт Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Ін абмеркавалі па тэлефоне будучую другую сустрэчу лідараў ЗША і КНДР і дэнуклеарызацыю Карэйскага паўвострава. Пры гэтым, Д. Трамп заявіў, што ён "асабліва не спяшаецца" у пытанні дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.

Дональд Трамп сказаў журналістам, што вельмі чакае сустрэчы з прэзідэнтам КНДР Кім Чэн Ынам у Ханоі, і ўжо абмеркаваў гэта з Мун Чжэ Інам. Паводле яго слоў, ажыццяўленне дэнуклеарызацыі КНДР з'яўляецца канчатковай мэтай ЗША, але ён "асабліва не спяшаецца" ў дадзеным пытанні, у той час як амерыканскія санкцыі ў дачыненні да КНДР працягваюць дзейнічаць.

Канцылярыя прэзідэнта РК апублікавала ў "Твітэры" заяву, у якой паведамляецца, што падчас тэлефоннай размовы Мун Чжэ Ін сказаў Дональду Трампу, што калі амерыканскі бок папросіць, то яго краіна гатовая адыграць сваю ролю для садзейнічання працэсу дэнуклеарызацыі паўвострава і "палягчэння цяжару ЗША" . Напрыклад, РК можа аднавіць эканамічнае супрацоўніцтва з КНДР і працаваць з ёй для рэалізацыі праектаў у гэтай сферы.

У аўторак вечарам намеснік афіцыйнага прадстаўніка Дзярждэпартамента ЗША Роберт Палладзіна на прэс-канферэнцыі заявіў, што спецыяльны прадстаўнік Дзярждэпартамэнта па палітыцы ў дачыненні да КНДР Стывен Бігун ужо накіраваўся ў Ханой для падрыхтоўкі саміту Дональда Трампа і Кім Чэн Ына.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040