Адміністрацыя САР Аамэнь вітае абнародаванне плана развіцця рэгіёну "Вялікага заліва"
  2019-02-20 17:07:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адміністрацыя САР Аамэнь у панядзелак павітала абнародаванне цэнтральным урадам КНР плана развіцця рэгіёну "Вялікага заліва" Гуандун - Сянган - Аамэнь.

Адміністрацыя САР Аамэня выказала падзяку цэнтральнаму ўраду за вялікую ўвагу і падтрымку ўдзелу Аамэня ў развіцці рэгіёну "Вялікага заліва", заявіўшы, што будуць старанна вывучаць план і працаваць над яго рэалізацыяй, гаворыцца ў заяве прэс-службы адміністрацыі САР Аамэнь.

У заяве адзначаецца, што цэнтральны ўрад высока цэніць статус САР Аамэнь і ролю, якую ён можа адыграць, і запытаў яго думкі падчас распрацоўкі плана.

Адміністрацыя САР Аамэнь паабяцала строга прытрымлівацца плана, распрацаванага цэнтральным урадам і працаваць з іншымі гарадамі, каб выкарыстоўваць іх параўнальныя перавагі ў рэалізацыі плана развіцця рэгіёну "Вялікага заліва" і стварыць больш спрыяльныя ўмовы для умерана дыверсіфікаванага развіцця эканомікі САР.

План развіцця рэгіёну "Вялікага заліва" Гуандун - Сянган - Аамэнь быў апублікаваны Кітаем у панядзелак.

Гэты план з'яўляецца важным праграмным дакументам, што вызначае цяперашняе і будучае супрацоўніцтва і развіццё ў рэгіёне "Вялікага заліва". Ён ахоплівае перыяд з бягучага моманту да 2022 года ў бліжэйшай перспектыве і распаўсюджваецца да 2035 года ў доўгатэрміновай перспектыве.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040