У бягучым годзе Кітай плануе пазбавіць ад беднасці яшчэ 10 млн чалавек
  2019-02-22 16:05:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай працягне актыўныя намаганні па скарачэнні маламаёмаснага насельніцтва і мае намер пазбавіць ад беднасці не менш за 10 млн чалавек у 2019 годзе, каб закласці трывалую аснову для поўнай перамогі ў барацьбе з галечай. Такое рашэнне было прынята на чарговым пасяджэнні Дзяржсавета КНР.

Летась у працы па ліквідацыі галечы былі дасягнуты асабліва прыкметныя поспехі ў надзвычай адсталых раёнах, гэтай працай былі ахоплены так званыя "тры тэрыторыі і тры акругі": у Тыбеце і ў раёнах кампактнага пражывання тыбетцаў у чатырох іншых правінцыях, у чатырох акругах на поўдні Сіньцзяна, у аўтаномнай акрузе Ляншань правінцыі Сычуань, аўтаномнай акрузе Нуцзян правінцыі Юньнань і аўтаномнай акрузе Лінься правінцыі Ганьсу.

У мінулым годзе ў найбольш бедных раёнах Кітая работа па ліквідацыі галечы прасоўвалася хутчэй, чым у сярэднім па краіне. Кітай прыклаў вялікія намаганні для перамогі над галечай ў самых адсталых раёнах, у ходзе гэтай работы цэнтральны і мясцовыя ўрады вылучылі палітычныя ўстаноўкі для падтрымкі гэтых раёнаў.

Кітайскі ўрад заявіў, што цяжкасці, з якімі сутыкаецца беднае насельніцтва ў плане задавальнення сваіх патрэбаў у ежы, адзенні, абавязковай адукацыі, базавым медыцынскім абслугоўванні і жыллі, будуць вырашацца на ўзроўні кожнай сям'і.

За перыяд з 1978 года Кітай вывеў з беднасці 740 млн чалавек, скараціўшы ўзровень беднасці сярод насельніцтва краіны на 94,4%. Кітайскі ўрад вызначыў мэту цалкам ліквідаваць беднасць у сельскай мясцовасці да 2020 года. У 2018 годзе Кітай запусціў трохгадовую кампанію па ліквідацыі беднасці. Згодна з апошняй інфармацыяй, у мінулым годзе 13,86 мільёна чалавек пазбавіліся ад беднасці дзякуючы рэалізацыі мясцовымі ўладамі і кампетэнтнымі ведамствамі рашэнняў, кіраўніцтвам КНР. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040