У 2018 годзе аб'ём рознічных анлайн-продажаў у сельскіх раёнах Кітая склаў 1,37 трлн юаней
  2019-02-22 16:39:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2018 годзе аб'ём рознічных продажаў праз Інтэрнэт у сельскіх раёнах Кітая склаў 1,37 трлн юаней / 201,47 млрд долараў /, павялічыўшыся на 30,4 прац. у гадавым вылічэнні. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі Кітая Гаа Фэн у чацвер на чарговай прэс-канферэнцыі.

Аб'ём рознічных анлайн-продажаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў краіне склаў 230,5 млрд юаняў, павялічыўшыся на 33,8 прац. у параўнанні з папярэднім годам.

Электронны гандаль стаў важным спосабам, які дапамагае маламаёмасным пазбавіцца ад беднасці, адзначыў Гаа Фэн.

Ідэя ажыўлення бедных раёнаў пры дапамозе развіцця электроннага гандлю ў апошнія гады стаяла на парадку дня ўрада. Даходы ў сельскіх раёнах працягваюць расці, але па-ранейшаму адстаюць ад гарадскога ўзроўню.

Да канца 2018 года ў Кітаі налічвалася 16,6 млн сельскіх жыхароў, якія маюць патрэбу. Кітайскія ўлады лічаць, што электронны гандаль дапаможа ім прадаць больш прадукцыі і павысіць узровень даходаў.

У мінулым годзе 29 арганізацый і кампаній сумесна стварылі агульнанацыянальны альянс электроннага гандлю для таго, каб аказаць дапамогу фермерам у 351 бедным павеце па прасоўванні сваёй прадукцыі праз Інтэрнэт.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040