Сі Цзіньпін падкрэсліў важную ролю фінансаў у абслугоўванні рэальнага сектара эканомікі
  2019-02-25 10:59:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць прасоўваць структурную рэформу ў сферы прапановы ў фінансавай галіне і нарошчваць патэнцыял прадастаўлення фінансавых паслуг рэальнаму сектару эканомікі.

З такімі заўвагамі ён выступіў, калі быў старшынёй на 13-й калектыўнай вучобе з удзелам членаў Палітбюро ЦК КПК, якая прайшла ў другой палове дня пятніцы.

Краіна павінна захоўваць баланс паміж падтрыманнем росту і папярэджаннем рызык, мэтанакіравана і эфектыўна рэагаваць на рызыкі ў ключавых галінах, адзначыў ён, дадаўшы, што Кітай павінен паглыбіць рэформы і адкрытасць фінансавага сектара.

Сі Цзіньпін адзначыў, што фінансы з'яўляюцца адным з ключавых фактараў канкурэнтаздольнасці краіны, фінансавая бяспека - важны складнік нацыянальнай бяспекі, а фінансавая сістэма - важная фундаментальная сістэма ў працэсе сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Краіна павінна імкнуцца да высакаякаснага развіцця фінансавага сектара, факусуючыся на паляпшэнні фінансавых паслуг і папярэджваючы фінансавыя рызыкі, заявіў Сі Цзіньпін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040