Huawei прадставіла новы складны смартфон за 2300 еўра
  2019-02-25 15:54:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

24 лютага ў Барселоне кітайская кампанія Huawei прэзентавала 5G-смартфон са складным экранам Mate X. У раскладзеным стане дыяганаль дысплея дасягае 8 дзюймаў, таўшчыня -- 5,4 мм, у продаж новы мабільны тэлефон паступіць у чэрвені, раздробны кошт апарата з аператыўнай памяццю 8 Гб і назапашвальнікам 512 Гб складзе 2299 еўра.

У складзеным стане смартфон мае два экраны, карыстальнікі могуць адначасова карыстацца двума экранамі, а ў параўнанні са складным мабільным тэлефонам Galaxy Fold ад Samsung, экран Huawei Mate X параўнальна большы.

Новы кітайскі гаджэт здольны за тры секунды загрузіць фільм у 1 Гб. Разам з гэтым, Mate X можа зараджацца з магутнасцю 55 ват за 30 хвілін на 85%. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040