«Авангард новай эпохі»: Правінцыя Цзілінь адказвае на ўказанні эфектыўнай працай
  2019-02-26 14:06:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падчас «двух сесій» 2015 года падчас спрэчак з дэлегатамі УСНП з правінцыі Цзілінь генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін адзначыў неабходнасць паскарэння мадэрнізацыі сельскагаспадарчага сектара. Ён запатрабаваў ад уладаў правінцыі Цзілінь выканаць усё вызначанае, каб народ адчуў рэальныя змены і атрымаў рэальную выгаду. Для рэалізацыі патрабаванняў Сі Цзіньпіна, адміністрацыя правінцыі Цзілінь, выкарыстоўваючы свае перавагі і запаўняючы недахопы, прыняла шэраг мер для ўласнага развіцця.

Пасля Свята вясны ў правінцыі пачаўся «Год рэалізацыі намечаных праектаў», у рамках якога мелася на ўвазе ўзмацненне мер экалагічнага характару і выканання ўсіх праектаў, каб да 2020 года на большай тэрыторыі правінцыі завяршылася мадэрнізацыя сельскай гаспадаркі.

Навуковы супрацоўнік Канцылярыі па мадэрнізацыі сельскагаспадарчага сектара правінцыі Цзілінь - Жэнь Цібяа:

«Сельская гаспадарка - гэта і перавага, і асаблівасць правінцыі Цзілінь. Мы павінны цалкам выкарыстаць нашы перавагі, разам з тым, прыкладаючы намаганні да пазбаўлення ад недахопаў, якія праяўляюцца падчас развіцця сельскай гаспадаркі ".

У 2015 годзе падчас дыскусій з дэлегатамі УСНП з правінцыі Цзілінь Сі Цзіньпін адзначыў неабходнасць паскорыць мадэрнізацыю сельскай гаспадаркі, у прыватнасці, некаторыя раёны павінны былі першымі ажыццявіць гэтую мадэрнізацыю.

Для рэалізацыі патрабавання Сі Цзіньпіна адміністрацыя правінцыі Цзілінь за чатыры гады вылучыла 14.4 млрд. юаняў для фінансавання меліярацыйных работ у 14 паветах плошчай больш за 60 га. Адначасова на субсідыі на набыццё сельскагаспадарчай тэхнікі было створана 450 буйных профільных кааператываў. У выніку, агульны ўзровень механізацыі ў аграрным сектары правінцыі дасягнуў 86%.

Кіраўнік сельскагаспадарчага кааператыва «Цзісін» (Шчаслівая зорка) горада Гунчжулін правінцыі Цзілінь Лі Вэньбо:

«На куплю трактара для патрэб кааператыва трэба выдаткаваць звыш 200 тыс. юаняў. Аднак урад выдзеліў субсідыі з разліку больш за 100 тыс. на кожны трактар, дзякуючы гэтай субсідыі ў нас закіпела праца! ».

Для мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі неабходны прафесійныя аграрыі. Правінцыя Цзілінь тры гады запар праводзіць курсы сельскагаспадарчага навучання. Больш за 6 тыс. сялян у рамках курсаў наведалі развітыя ў сельскагаспадарчай сферы правінцыі і краіны. Курсы навучання прынеслі карысць 100 тыс. сялянам.

Фермерша з горада Шулань правінцыі Цзілінь - Цай Сюе:

«Я ездзіла ў Японію, Рэспубліку Карэя і краіны ЕС. Там я ўсвядоміла, што чым вышэй узровень механізацыі і вытворчыя магутнасці фермерскай гаспадаркі, тым больш канкурэнтаздольнай аказваецца вырабленая імі прадукцыя ».

У апошнія гады ў правінцыі Цзілінь таксама ідзе эфектыўная работа ў экалагічнай і эканамічнай сферы.

Дзякуючы праекту збудавання экалагічнага бар'ера ў заходняй Цзілінь, 122 тыс. га пусткі ператварыліся ў зялёныя аазісы, было адноўлена і рэканструявана 2400 квадратных кіламетраў балотных земляў. У горным раёне Чанбайшань на ўсходзе правінцыі была цалкам спыненая высечка прыродных лясоў; таксама лесапасадкай было ахоплена 760 тыс. га.

У 2018 годзе правінцыя Цзілінь накіравала больш за 200 тэхнічных прадстаўнікоў для ўсебаковай праверкі стану сельскагаспадарчага ахоўнага пояса.

Намеснік начальніка НДІ даследавання і планавання ў лясной гаспадарцы правінцыі Цзілінь - Лі Сіндун:

«Мы прыкладаем усе намаганні для ўдасканалення сеткі сельскагаспадарчага ахоўнага ляснога пояса ў цэнтральных і заходніх рэгіёнах правінцыі. За год мы вывучылі больш за 200 тыс. лесапалос. Агульная плошча абследавання склала каля 147 тыс. га ».

У цяперашні час у правінцыі Цзілінь налічваецца больш за 8.2 млн. га лесу. У горным раёне Чанбайшань жывуць тыгры, леапарды і дзікія гусі, а ў забалочаныя раёны на захадзе прылятаюць пералётныя птушкі - белыя журавы.

Дзякуючы паляпшэнню экалогіі, правінцыя Цзілінь нават задзейнічала снег і лёд, каб і яны прынеслі карысць людзям.

Селянін з вёскі Ма-аньлін горада Цзілінь Ван Цзішэнь:

«Улады выдаткавалі грошы для будаўніцтва турыстычнага цэнтра ў нашай вёсцы. Раней зімой сялянам было сумна, у асноўным, мы бавілі час за гульнёй у карты, у кітайскія косці і пілі гарэлку. А цяпер кожная сям'я займаецца сельскім турызмам, за зіму ў нас можна зарабіць да 30-40 тыс. юаняў ».

Падчас тыдня выходных з нагоды Свята вясны 2019 года даходы ад турызму ў правінцыі дасягнулі 14 млрд 285 млн юаняў, што на 19.64% больш у параўнанні з годам раней. 27 лыжных турбаз ва ўсёй правінцыі прынялі 254.1 тыс. турыстаў, што на 23.9% больш, чым у мінулым годзе.

Намеснік кіраўніка Упраўлення па культуры і турызму правінцыі Цзілінь - Чэнь Шоўцзюнь:

«Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін даў важнае ўказанне аб тым, што снежныя гурбы і груды лёду ў нашым раёне павінны ператварыцца ў горы срэбра і золата. Гэта ўказанне адбілася на развіцці правінцыі Цзілінь, бо ў нас і напраўду шмат снегу. Уся наша правінцыя прыкладзе ўсе намаганні для развіцця зімовай індустрыі і зімовага турызму ».

У будучыні правінцыя Цзілінь гатовая пераўтварыцца ў буйны цэнтр перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі і жытніцы Кітая. У той жа час у правінцыі Цзілінь будзе паскоранымі тэмпамі ісці развіццё экатурызму, Цзілінь мае намер стаць цэнтрам экатурызму агульнадзяржаўнага ўзроўню.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040