У Кітаі створаны цэнтр абслугоўвання дэмабілізаваных вайскоўцаў
  2019-02-26 15:54:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Пекіне адкрыты цэнтр абслугоўвання дэмабілізаваных вайскоўцаў. Цэнтр створаны ў адпаведнасці з важным указаннем Сі Цзіньпіна і для ажыццяўлення адпаведнага рашэння ЦК КПК, адзначыў адказны прадстаўнік Міністэрства па справах ветэранаў, запэўніўшы, што новая ўстанова мае важнае значэнне для далейшага павышэння ўзроўню абслугоўвання і сацыяльнага забеспячэння дэмабілізаваных вайскоўцаў.

Як стала вядома, цэнтр будзе функцыянаваць як важная складовая частка агульнай сістэмы абслугоўвання дэмабілізаваных вайскоўцаў Кітая. Ён будзе аказваць ім падтрымку ў пытаннях працаўладкавання і прадпрымальніцкай дзейнасці, аказваць дапамогу ў бытавых пытаннях, прымаць скаргі і забяспечваць захаванне правоў і інтарэсаў ветэранаў. На наступным этапе плануецца стварыць такія цэнтры на правінцыйным, гарадскім і павятовым узроўнях, а воласці і вёскі будуць ахоплены пунктамі абслугоўвання дэмабілізаваных вайскоўцаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040