Правінцыя Хэйлунцзян акцэнтуе ўвагу на сваіх перавагах
  2019-02-27 10:19:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падчас «двух сесій» 2016 года ў ходзе дыскусіі з дэпутатамі УСНП правінцыі Хэйлунцзян генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін адзначыў, што неабходна прыняць комплексныя меры для ўсебаковага развіцця і адраджэння правінцыі. Для рэалізацыі ўстаноўкі Сі Цзіньпіна ўлады правінцыі Хэйлунцзян зноў звярнулі ўвагу на перавагі рэгіёна і пачалі прыкладаць намаганні для адраджэння старых прамысловых баз на поўначы краіны. У раёне Хуфэнлін правінцыі Хэйлунцзян турысты на снегоходах пакараюць заснежаныя лясы. А ўсяго некалькі гадоў таму гэта была бязлюдная гара.

Правінцыя Хэйлунцзян мае відавочныя перавагі ў развіцці зімовага турызму і індустрыі забаў. На 4-й сесіі УСНП 12-га склікання ў сакавіку 2016 Сі Цзіньпін падчас дыскусіі з дэпутатамі ад правінцыі Хэйлунцзян адзначыў, што ўлады гэтай паўночнай правінцыі павінны прыкладаць намаганні для развіцця эканомікі, прыняць комплексныя меры для ўсебаковага адраджэння. Па даручэнні Сі Цзіньпіна правінцыя Хэйлунцзян пачала трансфармаваць свае геаграфічныя перавагі ў новую энергію для эканамічнага развіцця. У 2017 годзе была распрацавана спецыяльная праграма развіцця зімовага турызму. Намеснік кіраўніка ўпраўлення культуры і турызму правінцыі Хэйлунцзян Хоу Вэй: «Турысты пачалі не толькі наведваць вядомыя адметныя мясціны, але і падарожнічаць па іншых турыстычных маршрутах правінцыі. Гэта ў значнай меры садзейнічала развіццю эканомікі ў правінцыі Хэйлунцзян».

Для прыцягнення турыстаў у правінцыі Хэйлунцзян актыўна рэкламавалі новыя віды зімовага адпачынку: зімовую рыбалку, гарачыя крыніцы ў снягах і інш. Падчас навагодніх канікул правінцыю Хэйлунцзян наведала больш за 12 млн айчынных і замежных турыстаў, даходы ад турызму склалі 14,6 млрд юаняў.

Тут таксама прыкладаюць намаганні для мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі. З 2016 года плошча палёў пад вырошчванне кукурузы скарацілася на 2,6 млн гектараў. У сувязі з аптымізацыяй структуры пасяўных плошчаў сельскагаспадарчых культур бесперапынна павышаецца і ўзровень ірыгацыі, механізацыі і тэхналогій. Намеснік кіраўніка ўпраўлення па справах вёскі і сельскай гаспадаркі правінцыі Хэйлунцзян Лі Шыжунь: «Мы рэкамендавалі сельскагаспадарчаму сектару ўзяць на ўзбраенне навукова-тэхнічныя дасягненні».

Каэфіцыент укладання навукі і тэхнікі ў развіццё сельскай гаспадаркі склаў 67,1%. У кааператыве павета Хуанань была створана база па вытворчасці адборнага насення плошчай 2 тыс. га і стандартная база па вытворчасці арганічнага рысу плошчай 6,7 тыс. га. Дэпутат УСНП, кіраўнік сельгас кааператыва «Хун'юань» павета Хуанань Сунь Бінь: «Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне на найхутчэйшае развіццё сучаснай сельскай гаспадаркі. Ён адзначыў, што мы павінны прыкладаць намаганні не толькі для забеспячэння аб'ёмаў вытворчасці прадуктаў харчавання, але і для забеспячэння іх якасці. Неабходна павысіць долю навуковага падыходу ў вырошчванні сельгаскультур».

У якасці старой прамысловай базы краіны правінцыя Хэйлунцзян працягвае рэформы ў прамысловасці. Дзякуючы сістэмным рэформам некаторыя стратныя дзяржпрадпрыемствы сталі атрымліваць прыбытак. Напрыклад, Кітайская першая карпарацыя цяжкага машынабудавання скараціла амаль трэць сваіх кіраўнічых пасад і ўзмацніла працу ў навуковым даследаванні. Загадчык аддзела ліцця сталі Кітайскай першай карпарацыі цяжкага машынабудавання Сюй Шаатан: «Мы змянілі канцэпцыю і падыход, прыцягнулі кваліфікаваныя кадры і перадавыя тэхналогіі, а таксама ўзмацнілі кіруючы склад».

У правінцыі Хэйлунцзян стартаваў новы этап развіцця эканомікі. Уступіў у сілу план па аптымізацыі бізнес-асяроддзя, умацоўваецца заканадаўчая база. Усе жыхары правінцыі імкнуцца актывізаваць намаганні для павышэння якасці жыцця. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040