Віцэ-прэм'ер КНР засяродзіў увагу на ахове навакольнага асяроддзя і падтрымцы рэальнай эканомікі
  2019-02-27 10:21:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Хань Чжэн заклікаў да працягу намаганняў па ахове навакольнага асяроддзя і падтрымцы рэальнай эканомікі для забеспячэння добрага старту сацыяльна-эканамічнага развіцця ў гэтым годзе.

Хань Чжэн, член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, выказаў шэраг заўваг падчас інспекцыйнай паездкі ў паўднёва-заходнюю правінцыю Юньнань з нядзелі па аўторак, дзе ён азнаёміўся з мерапрыемствамі па ахове возера Эрхай і наведаў мясцовыя прадпрыемствы.

Паводле яго слоў, неабходна прыкласці намаганні для забеспячэння ўстойлівага і здаровага развіцця эканомікі і падтрымання агульнай сацыяльнай стабільнасці.

Віцэ-прэм'ер прызнаў вынікі, дасягнутыя краінай у галіне абароны і ліквідацыі забруджвання возера, і заклікаў зрабіць захады, каб выйграць бітву за яго ачышчэнне.

Падчас паездкі ў біятэхналагічную кампанію Хань Чжэн настойліва рэкамендаваў выкарыстоўваць унікальныя прыродныя рэсурсы правінцыі і развіваць уласныя інавацыі для асваення сусветнага рынку.

Ён таксама падкрэсліў неабходнасць намаганняў па прасоўванні рэформы дзяржаўных прадпрыемстваў, развіцці канкурэнтаздольных на міжнароднай арэне нацыянальных брэндаў, павелічэнні інвестыцый у даследаванні, распрацоўцы і ўзмацненні рэформы змешанага валодання дзяржпрадпрыемствамі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040