Вышэйшы заканадаўчы орган Кітая рыхтуецца да штогадовай сакавіцкай сесіі
  2019-02-27 10:24:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пастаянны камітэт Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў / ПК УСНП / 13-га склікання сабраўся ў аўторак на сваю 9-ю сесію. Асноўная задача двухдзённага сходу - падрыхтоўка да штогадовай сесіі УСНП у сакавіку.

Падчас чарговай сесіі, якая праводзіцца раз на два месяцы, членам ПК УСНП трэба будзе разгледзець справаздачны даклад аб рабоце камітэта, праекты парадку дня, складу прэзідыума і спісу адказнага сакратара 2-й сесіі УСНП 13-га склікання, якая, як запланавана, пачне сваю працу 5 сакавіка.

Акрамя таго, удзельнікі сесіі ў аўторак азнаёміліся яшчэ з двума дакладамі аб барацьбе з забруджваннем і аб скарачэнні маштабаў беднасці.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040