Агульны аб'ём імпарту і экспарту паслуг у Кітаі перавысіў у 2018 годзе за 5 трлн юаняў
  2019-02-27 15:03:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Агульны аб'ём імпарту і экспарту паслуг у Кітаі перавысіў 5 трлн юаняў, усталяваўшы новы рэкорд і пяты год запар захаваўшы за сабой другое месца ў свеце. Пра гэта «Сіньхуа» даведалася сёння падчас Усекітайскага працоўнай нарады па пытаннях гандлю паслугамі і сферы камерцыйных паслуг. У мінулым годзе агульны аб'ём імпарту і экспарту паслуг у Кітаі склаў 5,24 трлн юаняў, што на 11,5% вышэй за папярэдні год.

Імклівы рост паказала спажыванне паслуг у галіне грамадскага харчавання, вядзення хатняй гаспадаркі, догляду пажылых і культурнага абслугоўвання, доля спажывання паслуг вырасла да 49,5%, а ўклад канчатковых спажывецкіх выдаткаў у рост эканомікі дасягнуў 76,2%. Развіццё сектара бытавых паслуг дзеля выкаранення беднасці дазволіла стварыць больш за 100 тысяч новых працоўных месцаў.

Зараз уклад індустрыі паслуг у рост ВУП Кітая наблізіўся да 60 працэнтаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040