Кланіраваныя малпы, ДНК нанаробат і аднахрамасомная клетка -- у Кітаі апублікаваны спіс дзесяці найважнейшых навукова-тэхнічных дасягненняў мінулага года. Пералік падрыхтаваны Цэнтрам па кіраванні фундаментальнымі даследаваннямі Міністэрства навукі і тэхнікі КНР.
Кланіраванне прыматаў выраблена шляхам рэдагавання геному на аснове тэхналогіі пераносу ядраў саматычных клетак; штучная эўкарыятычная клетка з адной храмасомай створана ўпершыню. Сярод іншых найважнейшых адкрыццяў -- раскрыццё сутнасці дэпрэсіі і механізму хуткага антыдэпрэсійнага дзеяння пасродкам кетаміну; інтэлектуальны ДНК-нанаробат для лячэння пухлін; вымярэнне самага дакладнага на сённяшні дзень значэння гравітацыйнай пастаяннай G; дэтэктаванне спектральнага разрыву на ўзроўні каля 1,0 ТЭВ і інш. - Р -