Хань Чжэн заклікаў да скаардынаванага развіцця рэгіёну Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй
  2019-03-01 10:40:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член ПК Палітбюро ЦК КПК, віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Хань Чжэн заклікаў прыкласці намаганні да прасоўвання інтэграванага і скаардынаванага развіцця рэгіёну Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй.

Хань Чжэн выступіў на пасяджэнні кіруючай групы па скаардынаваным развіцці рэгіёну Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй, на якім старшыняваў.

Ён заклікаў да новых прарываў у планаванні і будаўніцтве новага раёна Сюн'ань і адміністрацыйнага субцэнтра Пекіна, абароны навакольнага асяроддзя, да будаўніцтва і карыстання базавымі сацыяльнымі паслугамі ў Пекіне, Цяньцзіне і правінцыі Хэбэй.

Неабходна прыкласці намаганні для актыўнага, надзейнага і спарадкаванага пераносу несталічных функцый Пекіна, адзначыў Хань Чжэн.

Ён падкрэсліў важнасць якаснага, планавання, якое адпавядае высокім стандартам, і развіцця новага раёна Сюн'ань, а таксама якаснага будаўніцтва пекінскага субцэнтра.

Ён таксама заклікаў актывізаваць намаганні для паскоранага будаўніцтва інфраструктуры, у прыватнасці дапаможных аб'ектаў пекінскага міжнароднага аэрапорта "Дасін", адкрыццё якога намечана на бягучы год.

У 2014 годзе Кітай высунуў стратэгію скаардынаванага развіцця рэгіянальнага гарадскога кластара Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй, які ўключае сталіцу краіны Пекін, суседні партовы горад Цяньцзінь і правінцыю Хэбэй.

Адной з галоўных задач стратэгіі з'яўляецца перанос несталічных функцый за межы Пекіна, каб "вылячыць" сталіцу Кітая ад такіх гарадскіх "хвароб", як дарожныя заторы і забруджванне.

У красавіку 2017 года было абвешчана аб стварэнні новага раёна Сюн'ань на тэрыторыі трох паветаў правінцыі Хэбэй прыкладна ў 100 км на паўднёвы захад ад Пекіна.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040