Медыякарпарацыя Кітая паспяхова запусціла відэасігнал звышвысокага раздзялення 4K фармату 5G
  2019-03-01 10:54:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

28 лютага ў Медыякарпарацыі Кітая паспяхова было прайграна відэа са звышвысокім раздзяленнем 4K на базе тэхналогіі 5G. Новая тэхналогія будзе выкарыстаная для асвятлення «двух сесій» (чарговых сесій УСНП і УК НПКСК).

Новая тэхналогія раздзялення 4K і фармату сувязі 5G дазваляе перадаваць сігнал звышвысокай выразнасці 4K з тэлестудый у розных раёнах краіны ў дата-цэнтр Медыякарпарацыі Кітая, таксама прагляд відэа высокага раздзялення даступны на новай мадэлі складанага смартфона з гнуткім экранам кампаніі Huawei.

Магчымасць трансляцыі відэасігналу звышвысокага раздзялення прадэманстравала новы прарыў дзяржаўнай медыяплатформы ў выкарыстанні тэхналогіі 5G і здольнасць прымянення новых тэхналогій у тэлетрансляцыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040