Другая сесія Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая / УК НПКСК / 13-га склікання адкрыецца 3 сакавіка ў Пекіне. Такое рашэнне было прынята ў чацвер на 5-й сесіі Бюро УК НПКСК 13-га склікання.
У парадак дня 2-й сесіі УК НПКСК 13-га склікання прапанавана ўключыць слуханне і разгляд даклада аб рабоце Бюро УК НПКСК і даклада аб рабоце над прапановамі, унесенымі пасля папярэдняй сесіі.
Удзельнікі штогадовай сесіі УК НПКСК таксама будуць прысутнічаць з правам дарадчага голасу на 2-й сесіі УСНП 13-га склікання, падчас якой чакаецца слуханне і абмеркаванне даклада аб рабоце ўрада і іншых дакладаў, абмеркаванне праекта Закона аб замежных інвестыцыях.