Паміж жаданнямі ЗША і КНДР усё яшчэ застаецца разрыў - Д. Трамп
  2019-03-01 16:50:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Паміж жаданнямі КНДР і ЗША ўсё яшчэ застаецца разрыў", - заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў чацвер у в'етнамскай сталіцы Ханоі, тлумачачы датэрміновы канчатак другога саміту паміж ім і вярхоўным лідарам КНДР Кім Чэн Ынам.

Д. Трамп і Кім Чэн Ын пачалі двухдзённы саміт у сераду ўвечары з кароткай размовы сам-насам і вячэры, а на наступны дзень працягнулі абмеркаванне канкрэтных шляхоў дасягнення міру і дэнуклеарызацыі на Карэйскім паўвостраве.

Першапачаткова планавалася, што лідары дзвюх краін у Ханоі сумесна прымуць удзел у рабочым абедзе і цырымоніі падпісання магчымай сумеснай заявы, але мерапрыемствы былі адмененыя без дасягнення пагаднення, паведамляе Белы дом.

Д. Трамп пазней на прэс-канферэнцыі заявіў, што ў лідара КНДР было пэўнае бачанне, якое не было сапраўды такім жа, як у яго самога/ Д. Трампа /. Нягледзячы на ўсё гэта, іх бачанні сталі "нашмат бліжэй", чым год таму.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040